top of page

Станцыя
“Сцяжынкамі ваеннай славы”

Мінулае… Яно ніколі не праходзіць бясследна,  асабліва, калі гэтае мінулае – ВАЙНА. Вялікая Айчынная вайна  абярнулася трагедыяй для тысяч жыхароў Ганцавіцкага раёна, многія з якіх сталі ахвярамі фашысцкага тэрору. Дзясяткі  абеліскаў і помнікаў на магілах узвышаюцца на ганцавіцкай зямлі. На жаль, прозвішчы  ўсіх загінуўшых жыхароў не ўдалося высветліць і да сённяшняга часу. Далёка не пра ўсіх захаваліся звесткі ў архівах, няма ўжо ў жывых  і большасці сведак тых далёкіх і суровых падзей.

За тры гады гітлераўскай акупацыі ў раёне загінула 8725 чалавек – чацвёртая частка яго насельніцтва. З кожным годам рэха мінулай трагедыі адыходзіць усё далей і далей. Час сцірае з зямлі шрамы, аддаляючы нас ад падзей Вялікай Айчыннай вайны. Але ён не мае ўлады над нашай памяццю.  Ганцаўшчына помніць і шануе герояў-вызваліцеляў.

bottom of page