top of page

Станцыя
“Край храмаў, паэтаў і народных майстроў”
Як самую вялікую каштоўнасць у раённым краязнаўчым музеі захоўваюць беларускі нацыянальны строй, якому 120 гадоў. Сапраўднай скарбніцай народных традыцый можна назваць раённы Дом рамёстваў. Нездарма ён атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Беларусі за адраджэнне і захаванне народных рамёстваў. У самім Доме рамёстваў дзейнічае клуб майстроў “Багач”. Яго членамі сталі апантаныя захавальнікі і адраджэнцы традыцый і народных рамёстваў.
bottom of page
