top of page

Станцыя
"Апошняя"

Вось і скончылася наша квэст-гульня  па роднай Ганцаўшчыне. Але яшчэ адно заданне засталося нявыкананым. З атрыманых літар складзіце слова, якое цесна звязана з нашай роднай старонкай.

Слова, якое ў вас атрымалася, сугучна з назвай птушкі на гербе Ганцавіч.

Яшчэ 25 жніўня 1998 года райвыканкам зацвердзіў герб сучасных Ганцавіч.  Вось як ён выглядае: на сінім фоне шчыта з пазалочанымі зорачкай і паўмесяцам  два серабрыстыя жураўлі горда імкнуцца ўвысь. Што яны бачаць з той падвоблачнай далечы, нам цяжка меркаваць, адно тут можна сказаць пэўна: унізе пад іх размашыстымі крыламі раскінулася надзіва прыгожая, гераічная і старажытная зямля – родная Ганцаўшчына. А два жураўлі на гербе сімвалізуюць прыроду палескага краю, імкненне ў будучыню, міралюбнасць, шчасце. Ёсць і гімн, які мае назву “Птушка Ганцавіч”.

герб.gif
bottom of page